Бел
Галоўная   /  Падзеі

Ордэна Маці ўдастоены 60 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

24 красавіка 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 137 аб узнагароджанні ордэнам Маці.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага і фінансавага сектараў, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, аховы здароўя і культуры, сродкаў масавай інфармацыі, Узброеных Сіл, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - повар ясляў-сада № 30 горада Брэста Вольга Давідовіч, канструктар адзення ААТ "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне "Палессе" Марына Літвін, фармацэўт Брэсцкага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Фармацыя" Таццяна Казека, хатняя гаспадыня з Ваўкавыска Леакадзія Ягельніцкая, фотакарэспандэнт газеты "Веснiк Глыбоччыны" Алена Менжынская, медыцынская сястра Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Марына Мацвеева.

Усяго ордэна Маці ўдастоены 60 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь