Ордэна Маці ўдастоены 11 мнагадзетных жанчын

    За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэна Маці ўдастоены 11 жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі. Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Сярод узнагароджаных работніца сярэдняй школы з Лельчыцкага раёна Святлана Тарасавец, хатняя гаспадыня з Іўеўскага раёна Аксана Сасноўская, жывёлавод сельгаспрадпрыемства "Эксперыментальная база "Глуск" Галіна Навічонак.