Адкрыццё XI Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея

  • 8

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця XI Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У час цырымоніі адкрыцця Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Правядзенне такога значнага мерапрыемства ў першыя дні новага года з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем высокай ролі спорту ва ўмацаванні дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі".

Прэзідэнт нагадаў, што зусім нядаўна Беларусь прымала чэмпіянат свету па хакеі, які прыцягнуў увагу вялікай колькасці балельшчыкаў. "Менавіта ў Мінску быў устаноўлены новы рэкорд наведвальнасці матчаў чэмпіянату свету, а само першынство прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея назваў лепшым у гісторыі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

"І сёння ўжо неафіцыйным чэмпіянатам свету сярод каманд-амаратаў па хакеі, якім стаў мінскі Калядны турнір, мы прадаўжаем своеасаблівую эстафету міжнародных спаборніцтваў і даём старт чарговаму спартыўнаму сезону", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў складзе каманды Прэзідэнта Беларусі прымаў удзел у матчы супраць каманды Славакіі.