Бел
Галоўная   /  Падзеі

Некаторыя работы і паслугі ў сферы ЖКГ вызваляць ад ПДВ з 1 студзеня 2021 года

10 верасня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 342, якім карэкціруецца Указ № 138 "Аб некаторых пытаннях абкладання падаткам на дабаўленую вартасць" ад 26 сакавіка 2007 года.

У адпаведнасці з дакументам з 1 студзеня 2021 года ад падатку на дабаўленую вартасць вызваляюцца некаторыя работы і паслугі ў сферы ЖКГ. Да іх адносяцца работы па ўтрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання населеных пунктаў, што выконваюцца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама шэраг паслуг: па ажыццяўленні функцый дзяржаўнага заказчыка ў сферы ЖКГ, па ўліку, налічэнні і спагнанні запазычанасці па аплаце за ЖКП і паслугі кантакт-цэнтраў 115.

Прадугледжаныя Указам меры накіраваны на стрымліванне росту тарыфаў на паслугі ЖКГ і скарачэнне расходаў на ўтрыманне аб'ектаў добраўпарадкавання населеных пунктаў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь