Нефармальная сустрэча з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым

  • 9

Па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў наведаў 31 ліпеня дзяржаўную рэзідэнцыю "Заслаўе".

Кіраўнікі дзяржаў прагуляліся па тэрыторыі рэзідэнцыі, а потым абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка прэзентаваў свайму ўзбекскаму калегу пано "Беларус" і беларускую вышыванку, а яго малодшы сын Мікалай уручыў Прэзідэнту Узбекістана статуэтку зубра. Шаўкат Мірзіёеў у сваю чаргу падарыў Кіраўніку дзяржавы статую хакеіста.

Прэзідэнты таксама паразмаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы. Прычым месцам сустрэчы была выбрана разная альтанка, якую Шаўкат Мірзіёеў падарыў Аляксандру Лукашэнку ў мінулым годзе пасля яго афіцыйнага візіту ва Узбекістан.