Назначаны ўпаўнаважаныя прадстаўнікі Кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка падпісаў распараджэнне аб назначэнні ўпаўнаважаных прадстаўнікоў Кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. 

    Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Андрэй Раўкоў назначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці, Намеснік Прэм'ер-міністра Юрый Назараў - у Гомельскай вобласці.