Назначаны гранты Прэзідэнта Беларусі на 2017 год

    Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2017 год назначаны 93 кіраўнікам і спецыялістам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Выдзеленыя гранты прадугледжаны на правядзенне навуковых даследаванняў у галіне біялогіі, хіміі, машынабудавання, медыцыны, сельскай гаспадаркі, эканомікі, права і гісторыі; павышэнне якасці навучання вучняў і студэнтаў за кошт выкарыстання новых тэхналогій і сучаснага вучэбнага метадычнага забеспячэння.

    Гранты таксама выдзелены на распрацоўкі па рэпрадуктыўнай медыцыне, отарыналарынгалогіі, кардыялогіі, медыцынскіх біятэхналогіях, анкалогіі, хірургіі і рэанімацыі, псіхіятрыі, сучаснай дыягностыцы; стварэнне новых твораў мастацтва і правядзенне мерапрыемстваў, што садзейнічаюць захаванню нацыянальных духоўных традыцый.

    Прыняцце распараджэння накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця аховы здароўя, навуковага, адукацыйнага і культурнага патэнцыялу Беларусі.