Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Наведванне зборачнай вытворчасці трактарнай тэхнікі ў горадзе Гісар

29 верасня 2018 года
Рабочы візіт у Таджыкістан
глядзіце таксама: фота
27 верасня 2018 года
Рабочы візіт у Таджыкістан
35 фота

Прэзідэнты Беларусі і Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон дамовіліся аб далейшым развіцці прамысловай кааперацыі на пляцоўках у Таджыкістане. Адпаведнае пытанне абмяркоўвалася 29 верасня ў час наведвання зборачнай вытворчасці трактарнай тэхнікі ў горадзе Гісар.

Кіраўнікі дзяржаў агледзелі вытворчую тэрыторыю прадпрыемства, новы вялікі цэх, дзе пачата ўжо зборка трактароў для пастаўкі ў Афганістан. Было даложана, што ўсе ранейшыя даручэнні па развіцці вытворчасці выкананы. Таксама заяўлена аб дасягненні паміж бакамі дамоўленасці ў сферы падаткаабкладання, што значна павысіць канкурэнтаздольнасць сумесна вырабленай прадукцыі.

Эмамалі Рахмон заўважыў, што трэба развіваць прамкааперацыю і збіраць не толькі трактары, але і іншую тэхніку, у тым ліку камбайны, тэхніку для камунальнай гаспадаркі з магчымасцю далейшага экспарту і на рынкі трэціх краін.

Гендырэктар Мінскага трактарнага завода Фёдар Дамаценка расказаў аб перспектывах па лакалізацыі на вытворчасці ў Гісары, атрыманні сертыфікатаў на выкананне шэрага работ непасрэдна ў Таджыкістане. Размова таксама ідзе аб сумесным выпуску навяснога абсталявання, пашырэнні яго асартыменту. У прыватнасці, ужо да наступнага сезона спецыяльна для ўмоў Таджыкістана можа быць адкрыта лінія па зборцы самаходных горных касілак. Распрацоўкай гэтай унікальнай тэхнікі займаліся беларускія канструктары.

Прэзідэнт Таджыкістана прапанаваў пад новыя вытворчасці выкарыстоўваць не толькі пляцоўку ў Гісары, але і, напрыклад, непасрэдна ў Душанбэ, дзе ёсць неабходныя працоўныя рэсурсы і патрэбнасць у стварэнні новых рабочых месц.

Кіраўнікі дзяржаў таксама пагутарылі з рабочымі, сярод якіх не толькі таджыкі, але і беларускія грамадзяне, якія займаюцца наладкай вытворчасці, абучэннем мясцовага персаналу.

На заканчэнне Эмамалі Рахмону быў падораны сертыфікат на трактар "Беларус" мадэлі 82.1. Таджыкскі лідар падзякаваў за падарунак, адзначыўшы, што ён будзе запатрабаваны ў гаспадарцы.


Пасля наведвання зборачнай вытворчасці трактарнай тэхнікі ў Гісары Прэзідэнты Беларусі і Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон накіраваліся на вінаградныя гаспадаркі "Богі самон" і "Ватан" у Турсунзадэўскім раёне.

Кіраўнікі дзяржаў агледзелі сховішча вінаграду, дзе Аляксандру Лукашэнку расказалі аб тым, якія сарты вырошчваюць у Таджыкістане, іх асаблівасцях і смакавых якасцях. Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон прадэгуставалі вінаград новага ўраджаю, агледзелі выстаўку вырабляемай з яго прадукцыі.

Прэзідэнтаў сустракалі каларытай праграмай у выкананні таджыкскіх танцораў, якія ў тым ліку выканалі танец пад песню "Полька беларуская".

Затым Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон прыехалі на вінаграднікі і разам зрэзалі ў карзіны вялікія гронкі спелага вінаграду, пасля чаго прадоўжылі сустрэчу ў нефармальнай абстаноўцы.

У аэрапорце беларускага лідара праводзіў асабіста Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Кіраўнікі дзяржаў яшчэ раз у аэрапорце падвялі вынікі візіту, які прайшоў не толькі пад знакам інтэграцыі і шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках СНД, але і двухбаковага беларуска-таджыкскага ўзаемадзеяння.

Тэгі: Візіты
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь