Наведванне замежнымі грамадзянамі заказніка "Альманскія балоты" на платнай аснове прадоўжана да 2021 года

    Наведванне замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Альманскія балоты" на платнай аснове прадоўжана да 2021 года. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Гэта рашэнне дасць магчымасць прадоўжыць работу па ўпарадкаванні рэжыму сезоннага наведвання гэтага заказніка жыхарамі прыгранічных раёнаў Украіны.

    Штогод у перыяд сезоннага збору дзікаросаў заказнік "Альманскія балоты" наведваюць каля 600 чалавек.