Наведванне храма Раства Прасвятой Багародзіцы ў Оршы  

  • 10
  • 1:33
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня 12 красавіка наведаў храм Раства Прасвятой Багародзіцы ў Оршы. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на велікодным богаслужэнні, у час якога запаліў свячу, а  потым паразмаўляў з прыхаджанамі.

Прэзідэнт пажадаў прысутным здароўя і добрага настрою. "Калі ў вас будзе добры настрой - у нас усё атрымаецца", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь была і застаецца мірнай краінай. "Мы ваяваць не збіраемся. А калі некаму захочацца, мы дастойна яго сустрэнем. Але такіх ворагаў у нас пакуль няма, - падкрэсліў ён. - Таму жывіце спакойна. Усё ў нас наладзіцца".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па добрай традыцыі адзначае свята Вялікадня ў розных рэгіёнах Беларусі. У гэтым годзе Прэзідэнт наведаў у светлыя велікодныя дні сваю малую радзіму.

Аляксандр Лукашэнка атрымаў у дар жыватворны абраз "Тайная вячэра", выраблены майстрамі Куцеінскага брацтва. У дар храму Раства Прасвятой Багародзіцы Прэзідэнт перадаў абраз "Спас Уседзяржыцель" майстра Дзмітрыя Палуянава. На гэтым абразе Ісус Хрыстос у левай руцэ трымае Евангелле, правая - прыўзнята ў благаслаўляючым жэсце.