Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Наведванне храма Раства Хрыстовага ў Лагойскім раёне

28 красавіка 2019 года
Наведванне храма Раства Хрыстовага ў Лагойскім раёне
глядзіце таксама: відэа
28 красавіка 2019 года
Наведванне храма Раства Хрыстовага ў Лагойскім раёне
Наведванне храма Раства Хрыстовага ў Лагойскім раёне
глядзіце таксама: фота
28 красавіка 2019 года
Наведванне храма Раства Хрыстовага ў Лагойскім раёне
7 фота

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 красавіка ў свята Вялікадня запаліў свечку ў храме Раства Хрыстовага ў аграгарадку Астрошыцы Лагойскага раёна.

Ля ўвахода ў царку Кіраўніка дзяржавы сустрэў яе настаяцель протаіерэй Аляксандр Зімніцкі. Прэзідэнт азнаёміўся з убраннем храма, запаліў свечку і павіншаваў вернікаў са святам Вялікадня.

На Вялікдзень у адрозненне ад калядных свят Аляксандр Лукашэнка па традыцыі наведвае невялікія цэрквы і, як правіла, за межамі сталіцы. "У гэта светлае, радаснае свята - Уваскрэсенне Хрыстова - я бываю ў маленькіх вёсачках. Ужо шмат-шмат храмаў у мяне за плячамі, стараюся дапамагчы, дзесьці падрамантаваць. Вельмі люблю гэтыя храмы, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - І не люблю пампезнасці".

На думку Прэзідэнта, пампезнасць гарманічна толькі ў месцах, якія нешта сімвалізуюць. "Вось Палац Незалежнасці знешне здаецца шэрым, а ўнутры пампезны, таму што гэта незалежнасць нашай дзяржавы. Ён і быў створаны ў гонар незалежнасці", - прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў прыгожае і ўтульнае ўбранне храма ў Астрошыцах, пажадаў прыхаджанам здароўя, радасці, добрага настрою і ўсяго найлепшага ўсім беларусам. "І не толькі беларусам: вы ведаеце, як цяпер пільна за намі назіраюць. І няхай назіраюць. Але калі Гасподзь будзе з намі, то будзе ўсё ў парадку", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

У дар храму Аляксандр Лукашэнка перадаў абраз "Уваскрэсенне Гасподняе", напісаны ў майстэрні Віктара Доўнара па старажытнай візантыйскай тэхналогіі, а прыхаджан пачаставаў шакаладам "Прэзідэнт".

Кіраўніку дзяржавы настаяцель царквы падарыў Іверскі абраз Прасвятой Багародзіцы, на якім паказана Дзева Марыя з дзіцем. Арыгінал абраза знаходзіцца ў Іверскім манастыры на гары Афон у Грэцыі.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь