Наведванне спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ II Еўрапейскіх гульняў

  • 8
  • 1:35

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня наведаў спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ II Еўрапейскіх гульняў.

Кіраўнік дзяржавы сачыў за спаборніцтвамі сярод іншых балельшчыкаў на трыбунах. Прэзідэнт з цеплынёй паразмаўляў са спартсменамі, пажадаўшы далейшых перамог ужо на маючай адбыцца ў 2020 годзе Алімпіядзе ў Токіа. Чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў Марына Літвінчук зрабіла з Кіраўніком дзяржавы памятнае сэрфі, атрымаўшы ад яго ў падарунак каробку з шакаладнымі цукеркамі.

Не пакінуў Прэзідэнт без увагі і валанцёраў, якія актыўна задзейнічаны на ўсіх спартыўных пляцоўках. "Дзякуй, працаўнікі!" - сказаў ён.

Паразмаўляў Аляксандр Лукашэнка і з іншымі балельшчыкамі, для якіх прысутнасць на трыбунах Прэзідэнта стала прыемным сюрпрызам і дабавіла эмоцый ад спартыўных перамог. Людзі фатаграфаваліся з кіраўніком дзяржавы. А маленькаму дзіцяці, якое глядзела спаборніцтвы на руках у сваіх бацькоў, Прэзідэнт падарыў плітку шакаладу.

Кіраўнік дзяржавы ў час наведвання спаборніцтваў таксама коратка паразмаўляў з прадстаўніком Польскага агенцтва друку, які пацікавіўся ў Прэзідэнта яго ўражаннямі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб наступныя Еўрапейскія гульні ў Кракаве прайшлі не горш, чым у Мінску. "І рыхтуйцеся. Мы прыедзем самым моцным складам. Мы павінны сваіх суседзяў там трошкі ўзварухнуць. Па-спартыўнаму, вядома. Прывітанне сябрам нашым", - сказаў беларускі лідар.