Наведванне мемарыяльнага комплексу "Народная памяць" у Ашхабадзе

  • 39
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка з кароткай экскурсіяй наведаў мемарыяльны комплекс "Народная памяць" у Ашхабадзе.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ўсклаў вянок да манумента загінулым у Вялікую Айчынную вайну.

На памяць аб наведванні музея Аляксандр Лукашэнка пакінуў запіс у Кнізе пачэсных гасцей.

Прэзідэнт Беларусі наведаў таксама сумесную беларуска-туркменскую выстаўку-кірмаш і Алімпійскі гарадок.

На выстаўцы-кірмашы Аляксандр Лукашэнка агледзеў экспазіцыю як беларускай, так і туркменскай прадукцыі. У Алімпійскім гарадку агледзеў шматфункцыянальную спартыўную арэну, велатрэк, залу цяжкай атлетыкі.