Наведванне фіналу каманднага турніру па лёгкай атлетыцы II Еўрапейскіх гульняў

  • 7

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня наведаў стадыён "Дынама", дзе праходзіў фінал каманднага турніру па лёгкай атлетыцы II Еўрапейскіх гульняў.

Акрамя зборнай Беларусі за перамогу ў фінале спаборнічалі атлеты з Францыі, Італіі, Чэхіі, Украіны і Германіі. Спаборніцтвы праходзілі пры практычна поўных трыбунах шматтысячнага стадыёна і актыўнай падтрымцы балельшчыкаў.

Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на стадыёне і ў час ўзнагароджвання атлетаў. Беларуская каманда па выніках спаборніцтваў заваявала сярэбраныя медалі.