Нарада з прадстаўнікамі сілавых структур

  • 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка на нарадзе з прадстаўнікамі сілавых структур разгледзеў шэраг крымінальных спраў, якія знаходзяцца ў яго на кантролі.

Акрамя таго, былі разгледжаны аператыўна-следчыя матэрыялы адносна работы кіраўнікоў рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў, а таксама проціпраўных дзеянняў асобных супрацоўнікаў праваахоўных органаў і сілавых структур.

"Сёння я хацеў бы пагаварыць і абмеркаваць у гэтым складзе праблемы асобных правапарушэнняў у нашай краіне. У тым ліку і на самым высокім узроўні, у тым ліку звязаных з карупцыйнымі праявамі. І, перш чым прымаць нейкія рашэнні, я хацеў бы пачуць пра гэтыя праблемы і адказы на пытанні адносна гэтых праблем з боку нават некаторых прысутных тут. Я проста абяцаў у свой час, што ў такім складзе мы сустрэнемся, каб не было розных крыватолкаў і выдумак. І, яшчэ раз падкрэсліваю, перш чым прымаць рашэнне, я гатовы выслухаць пазіцыю, калі патрэбна, кожнага", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы нараду.

Кіраўніком дзяржавы быў прыняты шэраг кадравых рашэнняў, у тым ліку якія датычацца Аператыўна-аналітычнага цэнтра. У сувязі з прэтэнзіяй да іх работы з боку камісіі, створанай па даручэнні Прэзідэнта, якая вывучала дзейнасць ААЦ, Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні ад займаемых пасад кіраўнікоў і супрацоўнікаў Аператыўна-аналітычнага цэнтра да завяршэння расследавання фактаў, прадстаўленых Прэзідэнту.

На нарадзе таксама абмяркоўвалася сітуацыя вакол гібелі салдата ў ваенным гарадку Печы. Гэта тэма знаходзіцца на строгім кантролі ў Кіраўніка дзяржавы. Адказным асобам даручана разабрацца ў сітуацыі самым дасканалым чынам, вывучыць яе да самых дробязей і прадставіць аб'ектыўны вынік. Аляксандру Лукашэнку літаральна па некалькі разоў на дзень дакладваецца аб ходзе аператыўных мерапрыемстваў. Падкрэслена, што жорсткая пазіцыя Прэзідэнта заключаецца ў немінучым надыходзе адказнасці для вінаватых.