Нарада з кіраўніцтвам нафтахімічнага комплексу
- 1
Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 снежня правёў нараду з кіраўніцтвам
нафтахімічнага комплексу на тэму паставак і перапрацоўкі нафты.
Па
выніках нарады старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў
паведаміў, што ў развіццё тэлефонных размоў Аляксандр Лукашэнка даручыў у
бліжэйшыя гадзіны завяршыць перагаворы суб'ектаў гаспадарання Беларусі і
Расіі і заключыць кантракты на пастаўку нафты ў краіну ў мэтах
забеспячэння бесперабойнай работы двух нафтаперапрацоўчых заводаў.
Таксама Кіраўніком дзяржавы дадзена даручэнне забяспечыць ужо ў бліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц. Перш за ўсё размова ідзе пра пастаўкі чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама аб задзейнічанні для альтэрнатыўных паставак нафтаправода "Дружба".
Кіраўнік
дзяржавы адзначыў, што запрасіў удзельнікаў нарады, каб канкрэтна
абмеркаваць адпаведныя пытанні ў развіццё праведзеных 30 і 31 снежня
тэлефонных размоў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Аляксандр
Лукашэнка таксама расказаў, што ў яго адбылася размова з Міністрам
энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам. "Толькі што мы завяршылі гэту
размову. Я перадаў яму нашы дамоўленасці з Прэзідэнтам Пуціным, - сказаў
ён. - Выйшаў непасрэдна на міністра (не па пратаколе), таму што заўтра
першае чысло, а ў нас няма кантрактаў на пастаўку нафты ў Беларусь".