Бел
Галоўная   /  Падзеі

Нарада па разглядзе кадравых прапаноў

17 жніўня 2018 года
Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажылі аб прапановах па кадравых назначэннях ва Урадзе, а таксама па замене іншых службовых асоб. Адпаведная нарада прайшла ў Мінску ў Палацы Незалежнасці.

"У прадаўжэнне нашай размовы ў Аршанскім рэгіёне ў частцы кадравых назначэнняў і перамяшчэнняў я спецыяльна папрасіў, і трое сутак Адміністрацыя Прэзідэнта разам з кіраўнікамі парламента, Старшынёй Камітэта дзяржкантролю працавала над унясеннем тых кандыдатур, якія павінны быць унесены згодна з маім даручэннем па назначэннях ва Урадзе і ў сувязі з заменай некаторых службовых асоб. Як і дамаўляліся, сёння Наталля Іванаўна (Качанава) даложыць узгодненую або няўзгодненую пазіцыю па гэтых пытаннях", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

"Я ведаю, што былі праведзены кансультацыі і з грамадскімі арганізацыямі і іншымі. Думаю, што я таксама паслухаю іх меркаванне перад тым, як назначаць новых членаў Урада і іншых службовых асоб. Зразумела, што сёння мы разгледзім некаторыя кандыдатуры, якія прапаноўваліся вамі і былі рэкамендаваны мною для разгляду", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ёсць нядрэнныя паслы, якія атрымалі пэўны вопыт работы. "І вельмі нават добрыя кандыдатуры з ліку дыпламатычнага корпуса. Паслухаем меркаванне і Міністра замежных спраў у частцы прадстаўленых кандыдатур з дыпкорпуса", - сказаў ён.

"Спектр кандыдатур даволі шырокі, і давайце мы гэтыя кандыдатуры разгледзім. Але пытанне трэба вырашаць, не зацягваючы, каб не дапусціць некантралюемага развіцця некаторых, перш за ўсё негатыўных, працэсаў у эканоміцы, - падкрэсліў беларускі лідар. - Хоць я не хачу драматызаваць сітуацыю. Міністры на месцах, ведамствы працуюць, губернатары на месцы. Кіруемасць у нас проста не можа быць страчана".

Акрамя таго, на нараду былі спецыяльна запрошаны Старшыня КДБ Валерый Вакульчык і начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Андрэй Паўлючэнка. "Каб потым не было размоў: тыя, не тыя кандыдатуры. Зразумела, што яны кантралююць сваімі ведамствамі антыкарупцыйны складнік службовых асоб кадравага рэестра Прэзідэнта. Калі ў іх ёсць якія-небудзь пытанні па кандыдатурах, якія будуць абмяркоўвацца, яны выкажуць", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на пэўную тэндэнцыю і меркаванні людзей, якія заўважае па публікацыях у інтэрнэце, СМІ, дакладах спецслужб. "Вось, усё правільна робіць Прэзідэнт: трэба гэтых чыноўнікаў ледзь ці не вешаць. Гэта няправільнае разуменне людзьмі маіх дзеянняў. І я ўжо даручаў вам, Наталля Іванаўна (Качанава), і тым, хто працуе цяпер у Оршы: пад напружанне павінны быць пастаўлены ўсе - ад нелюбімых чыноўнікаў (яны гэтага заслугоўваюць, людзі тут маюць рацыю), але людзям трэба паглядзець і на сябе, перш чым кагосьці асуджаць. У Оршы, па-мойму, з гэтым у нас ёсць праблемы, як і па ўсёй краіне", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што таму і даручыў забяспечыць асаблівы рэжым функцыянавання і кіравання Аршанскім раёнам. "Пакуль мы там з балота будзем вылазіць і выводзіць на нармальны ўзровень развіцця прадпрыемствы і сацыяльную інфраструктуру, увесці асаблівы рэжым кіравання ў Аршанскім рэгіёне. Гэта значыць кожны, пачынаючы ад звычайнага чалавека, павінен быць напружаны гэтак жа, як кіраўнікі прадпрыемстваў і адпаведныя структуры ўлады. Людзі павінны адчуваць, што там пачалася, вобразна кажучы, рэвалюцыя і варушыцца трэба ўсім, у тым ліку звычайным людзям", - дадаў Прэзідэнт.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час адрэагаваць на шэраг заяў у СМІ і інтэрнэце. "Я адсочваю СМІ, там асобныя ў інтэрнэце заявы і іншае... Я іх чую, я іх бачу, і я пастараюся ў бліжэйшы час на іх адрэагаваць", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Ён папрасіў прэс-сакратара і прэс-службу разам з Адміністрацыяй Прэзідэнта акумуляваць усе гэтыя заявы, як дробныя, так і вялікія, аб'яднаць па тэматыцы і прадставіць да канца дня. "Каб я мог адказаць людзям, якія спрабуюць кінуць камень у агарод тых рашэнняў, якія мною прымаюцца", - адзначыў Прэзідэнт.

"Але я задаволены ўжо тым, што працэнтаў на 90 гэта пазітыўныя водзывы. Гэта сведчыць аб тым, што людзі, падтрымліваючы Прэзідэнта ў яго дзеяннях, намякаюць на тое, што нам трэба дысцыплінку паднімаць у нашых радах. І гэта будзе зроблена неадкладна", - падкрэсліў ён.
Тэгі: Нарады
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь