Нарада па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Дырэктывы №1
- 1
Абноўленая Дырэктыва №1 павінна быць прыземленым, канкрэтным, пазбаўленым фармалізму дакументам. Аб гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 жніўня на нарадзе па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Дырэктывы Кіраўніка дзяржавы ад 11 сакавіка 2004 года №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны".
Аналіз дзеючай Дырэктывы №1 паказвае, што яе неабходна актуалізаваць з улікам цяперашняга ўзроўню развіцця грамадства, праблем, якія вырашаюцца, і існуючай сітуацыі. Больш таго, частка палажэнняў Дырэктывы рэалізавана. "Дырэктыва №1 сваю ролю адыграла, і станоўчыя тэндэнцыі па многіх напрамках, якія былі прапісаны ў Дырэктыве, намеціліся", - сказаў Прэзідэнт.
У прыватнасці, значна знізілася колькасць здарэнняў, звязаных з вытворчым траўматызмам. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўзровень гібелі людзей на вытворчасці быў вельмі высокі, цяпер ён зніжаецца. Акрамя таго, скарацілася колькасць надзвычайных сітуацый і колькасць загінуўшых на пажарах людзей. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта праблема не знята, але пазітыўная тэндэнцыя відавочная. Таксама ў тры разы зменшылася колькасць загінуўшых грамадзян у выніку зніжэння ўзроўню злачыннасці. "Але на лаўрах спачываць рана, таму што не ўсе праблемы вырашаны. Да таго ж новыя выклікі патрабуюць і адэкватныя рэакцыі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што многія людзі не прывыклі самі клапаціцца аб сабе, аб сваім жыцці і здароўі. "Фактычна кожны трэці пацярпелы на вытворчасці атрымаў траўму або загінуў з-за асабістай халатнасці і недысцыплінаванасці. Зразумела, на кожнага работніка не паставіш "кантралёра". Разам з тым, з кіраўнікоў неабходна ўзмацніць спагнанне за дысцыпліну і парадак. У рабоце некаторых з іх ёсць яшчэ і фармалізм, і бяздушнасць, і халатнасць", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Больш строгага падыходу, на думку Прэзідэнта, патрабуе і праблема бытавога п'янства. Паколькі трэць злачынстваў учыняецца ў стане алкагольнага ап'янення. Ад хвароб, звязаных з ужываннем алкаголю, штогод памірае каля 3 тыс. чалавек, з іх не менш як 2 тыс. у працаздольным узросце, звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы.
Сур'ёзнай праблемай апошнім часам становіцца наркаманія, ад якой гінуць людзі, у большасці - моладзь. Гэта пагроза генафонду нацыі, адзначыў Прэзідэнт. Ён нагадаў, што па гэтым пытанні прымаліся канкрэтныя рашэнні, і па выніках года будзе разгледжана, як яны выконваюцца.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што на лячэнне ад алкагалізму, наркаманіі і курэння трацяцца значныя бюджэтныя сродкі. Дзяржава нясе вялікія эканамічныя страты ад усіх пералічаных негатыўных з'яў, дадаў Прэзідэнт.
У сувязі з гэтым Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што парадак, дысцыпліна, самасвядомасць павінны прысутнічаць ва ўсіх калектывах. "І перш за ўсё, у думках і душах людзей. Неабходна прывіваць чалавеку культуру паводзін, што не дапускае разгільдзяйства і п'янства. Гэта работа павінна праводзіцца бесперапынна і мэтанакіравана", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.
На нарадзе была заслухана пазіцыя дзяржсакратарыята Савета бяспекі, які кантралюе ход выканання Дырэктывы №1, а таксама яе непасрэдных выканаўцаў. Прэзідэнта цікавіла, ці дастаткова будзе ўключаных у праект новай рэдакцыі Дырэктывы мер для процістаяння пагрозам бяспецы людзей, што прынцыпова новага прапануецца, што яшчэ неабходна зрабіць для аздараўлення грамадства і ўмацавання правапарадку. "Пры гэтым хачу папярэдзіць - не павінна быць у гэтых пытаннях фармалізму. У адваротным выпадку мы напішам нейкі трактат, без канкрэтыкі. Ён не будзе заземлены. Людзі яго прачытаюць, і не будуць разумець, што рабіць, якія перад імі задачы, якія праблемы і як іх вырашаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Асаблівая ўвага ў час нарады была ўдзелена забеспячэнню працоўнай дысцыпліны і бяспечных умоў працы ў сельгаспрадпрыемствах.
"Дакумент, калі мы яго створым, павінен быць прыземленым і канкрэтным, каб кожны кіраўнік, член урада, міністр, службовая асоба ведалі, дзе іх задачы, у якім напрамку рухацца. Пакуль мы гэтага фармалізму пазбегнуць не змаглі", - прадоўжыў Кіраўнік дзяржавы. Не выключана, што і іншыя дырэктывы будуць карэкціравацца - напрыклад, аб эканамічнай бяспецы, аб дэбюракратызацыі. "Само пытанне, якое мы ўзнімаем, яго гучанне вельмі важна для грамадства. Людзі будуць разумець, што мы ўдзяляем гэтаму вялікую ўвагу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Але адным гучаннем не абыдзешся. Дырэктыва - гэта напрамкі і набор канкрэтных мер, якія мы павінны рэалізаваць у бліжэйшым будучым і ў перспектыве, каб у нас было нармальнае, жывое, здольнае выжываць грамадства", - рэзюмаваў Кіраўнік дзяржавы.