Нарада па праекце ўказа "Аб мерах па забеспячэнні збалансаванасці бюджэту"

  • 1

Аб'ём дзяржпадтрымкі прадпрыемстваў у Беларусі будзе зніжаны. Гэта вынікае з праекта ўказа "Аб мерах па забеспячэнні збалансаванасці бюджэту", які разглядаўся 17 мая на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

"Урад унёс праект указа Прэзідэнта, якім прапануецца скараціць расходы (за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту) на кампенсацыю працэнтаў банкам па крэдытах прадпрыемстваў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Колькі мы пры гэтым сэканомім, і ці варта аўчынка вырабу? І на каго ляжа гэты цяжар. На прадпрыемствы ці на банкі? Хацелася б, каб у нас тут быў нармальны кампраміс".

Раней указам Кіраўніка дзяржавы № 78, прынятым 23 лютага бягучага года, ураду было даручана прыняць вычарпальныя меры па аптымізацыі і скарачэнні расходаў бюджэту ў бягучым годзе ў мэтах яго збалансаванасці. У ліку гэтых мер - змяншэнне памераў дзяржпадтрымкі ў выглядзе кампенсацыі працэнтаў па банкаўскіх крэдытах, што прадастаўляюцца суб'ектам гаспадарання па дзяржаўных праграмах. Адпаведную стаўку кампенсацыі прапаноўвалася зменшыць на 2 працэнтныя пункты з адэкватным павелічэннем нагрузкі па абслугоўванні крэдытаў пазычальнікамі.

Прэзідэнтам па выніках нарады даручана дапрацаваць праект указа з тым, каб нагрузка, звязаная са зніжэннем дзяржпадтрымкі ў выглядзе кампенсацыі працэнтаў па крэдытах клалася не толькі на крэдытаатрымальнікаў - суб'ектаў рэальнага сектара эканомікі, але раўнамерна і на банкаўскі сектар.

Цяпер дзяржпадтрымка прадпрыемствам аказваецца ў асноўным у выглядзе кампенсацыі працэнтаў па банкаўскіх крэдытах. Сума гэтай кампенсацыі вар'іруецца ад палавіны стаўкі рэфінансавання да стаўкі рэфінансавання, якая цяпер складае 22 працэнты. Такім чынам, зніжэнне кампенсацыі на два працэнтныя пункты не акажа значнага ўплыву на эканоміку прадпрыемстваў, упэўнены Міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

У цэлым праект указа падрыхтаваны з мэтай скарачэння расходаў бюджэту. Рэалізацыя адпаведных норм дасць магчымасць скараціць расходы рэспубліканскага бюджэту ў 2016 годзе на Br400 млрд, а ў 2017 годзе эканомія складзе Br500 млрд.

Пры гэтым, нягледзячы на плануемае ўдакладненне паказчыкаў бюджэту і аптымізацыю расходаў, усе сацыяльныя абавязацельствы дзяржава прадоўжыць выконваць у поўным аб'ёме.