Нарада па актуальных унутрыпалітычных пытаннях
- 1
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі неабходна падрыхтаваць і правесці адкрыта, сумленна, спакойна і строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і ўзятымі на сябе міжнароднымі абавязацельствамі. Аб гэтым заявіў 23 чэрвеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных і ўнутрыпалітычных пытаннях.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Цэнтральная выбарчая камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў унесла прапанову аб правядзенні прэзідэнцкіх выбараў 11 кастрычніка 2015 года. "Думаю, што дэпутаты ў гэтым выпадку падтрымаюць прапанову ЦВК, і, хутчэй за ўсё, выбары адбудуцца 11 кастрычніка", - адзначыў беларускі лідар.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на заўвагі і крытыку з боку апанентаў улады наконт таго, што нібыта на месяц раней праводзяцца прэзідэнцкія выбары. "Што значыць раней? Толькі парламент мае права вызначыць дату. Наколькі я разумею, ніколі парламент нават не заяўляў аб даце. ЦВК называў крайні тэрмін правядзення прэзідэнцкіх выбараў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"І мы і сёння мяркуем, што 11 кастрычніка будуць праведзены прэзідэнцкія выбары, калі гэта рашэнне прыме парламент", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Як мяне праінфармавалі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 30 чэрвеня на заключным пасяджэнні сёмай сесіі парламента разгледзяць гэта пытанне і канчаткова вызначацца з тэрмінамі правядзення такога мерапрыемства", - сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён дадаў, што ўжо цяпер трэба паклапаціцца аб поўнай гатоўнасці да іх арганізацыі і правядзення.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што выбарчыя кампаніі любога ўзроўню маюць вельмі важнае значэнне як форма волевыяўлення народа. "А выбары Прэзідэнта - гэта галоўная грамадска-палітычная падзея для любой краіны, тым больш для нашай, дзе паўнамоцтвы Прэзідэнта вельмі вялікія, - адзначыў беларускі лідар. - Аддаючы свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата, грамадзяне Беларусі вызначаюць лёс дзяржавы, куды і як мы будзем рухацца далей, які шлях развіцця пры гэтым выберам".
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары з'яўляюцца ў пэўным сэнсе экзаменам для ўсіх органаў улады. "Гэта экзамен перад народам, перад тымі, хто даверыў нам лёс Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзідэнта, яго вынікі прадэманструюць стаўленне людзей да рэзультатаў гэтай работы, а таксама стануць асновай стратэгіі далейшага развіцця краіны.
"Гэта найважнейшае палітычнае мерапрыемства, і мы павінны забяспечыць яго правядзенне на самым высокім узроўні. Пры гэтым хачу падкрэсліць, што яшчэ ніколі не было такіх магчымасцей для правядзення выбараў на тым узроўні, каб ніхто не змог нават папракнуць нас, падкапацца пад нейкія праблемы і пытанні", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўную ролю ў правядзенні выбарчай кампаніі ў адпаведнасці з заканадаўствам будзе адыгрываць Цэнтрвыбаркам. "ЦВК з часу аб'яўлення прэзідэнцкіх выбараў і толькі ён будзе займацца ў краіне арганізацыяй і правядзеннем выбарчай кампаніі. Усе астатнія, і я ў тым ліку, будуць удзельнічаць у ёй толькі пастолькі, паколькі гэтага запатрабуе ЦВК. Усялякія заявы, ініцыятывы павінны ўзгадняцца са старшынёй Цэнтрвыбаркама", - падкрэсліў Прэзідэнт. У той жа час у вырашэнні эканамічных і арганізацыйных пытанняў заўсёды актыўна ўдзельнічаюць мясцовыя органы ўлады, дадаў ён.
"Перад намі стаяць сур'ёзныя і адказныя задачы. Нам неабходна падрыхтаваць і правесці прэзідэнцкія выбары, па-першае, адкрыта, па-другое, сумленна, па-трэцяе, спакойна, і самае галоўнае - строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і тымі абавязацельствамі, якія мы ўзялі перад міжнароднымі арганізацыямі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што ў краіне нікому не будуць забараняць назіраць за выбарамі: "ні ўнутраным наглядальнікам, ні замежным". "Няхай глядзяць, робяць адпаведныя вывады", - сказаў ён.
"Пры гэтым хачу падкрэсліць, што палітычная стабільнасць, мір і згода з'яўляюцца краевугольнымі элементамі паслядоўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Мір, спакой і стабільнасць значна важнейшыя за любыя электаральныя кампаніі, любыя прэзідэнцкія, парламенцкія і іншыя выбары. Гэта лёс нашага народа і нашай краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, асаблівая важнасць забеспячэння бяспекі абумоўлена тымі трывожнымі падзеямі, якія адбываюцца на міжнароднай арэне і непасрэдна каля граніц Беларусі. У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што кіраўнікам усіх органаў улады трэба забяспечыць зладжанае, бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату, строгую выканальніцкую дысцыпліну, максімальную скаардынаванасць дзеянняў вертыкалі ўлады і сілавых структур.
"Але пры гэтым хачу папярэдзіць: без усялякіх празмернасцей, без усялякіх бязглуздых, бесталковых, непатрэбных ініцыятыў, тыпу не туды пайшоў, не там стаў, хапаць, цягнуць і гэтак далей. Працуйце на папярэджанне, растлумачвайце, прасіце", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Мы не павінны дапусціць пры гэтым нават самай малой дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне!" - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Я ўсё больш з боку прадстаўнікоў органаў улады чую матывы і элементы самазаспакоенасці, маўляў, правядзём мы гэтыя выбары, ну што там, зразумела ўсё. Вось гэта тое, чаго ў нас быць не павінна. Яшчэ раз падкрэсліваю: мы здаём экзамен, і, каб паспяхова яго здаць, у нас работы дастаткова", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт запатрабаваў звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні занятасці насельніцтва, выплаты заработнай платы і стабільнасці цэн.
"Мы адкрыта і сумленна сказалі: мы не будзем пад выбары, друкуючы грошы або беручы з золатавалютных і іншых рэзерваў, накручваць заработныя платы. Але калі мы не маем такой магчымасці на павышэнне зарплаты, цэны павінны быць адпаведныя. Гэта ў нашых руках", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
"Галоўнай тэмай у нашай палітыцы заўсёды застаецца і будзе заставацца клопат аб чалавеку. Ніякая вытворчасць, ніякая краіна нічога не варта, калі яна не можа стварыць нармальныя ўмовы для жыцця простага чалавека", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Не дай бог да канца жніўня - пачатку верасня прадпрыемствы не будуць працаваць на поўную магутнасць! Вось на склад нікому не трэба! Людзі павінны мець работу. Людзі павінны быць упэўнены ў заўтрашнім дні. Гэта галоўнае для ўлады. Вырашым мы гэта, і тады праблем не будзе з выбарамі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Галоўнае пытанне - гэта эканоміка, функцыянаванне эканамічнай сістэмы дзяржавы. Па гэтым крытэрыі будуць ацэньваць нашу дзейнасць у гэты перадвыбарны перыяд", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Цэнтральная выбарчая камісія і службовыя асобы абавязаны прыняць усе меры для арганізацыі выбараў на самым высокім, дастойным узроўні, з дэталёвай прапрацоўкай усіх аспектаў, пачынаючы ад інфармавання выбаршчыкаў да стварэння аднолькавых умоў кандыдатам.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць пытанні, якія неабходна вырашыць да пачатку і ў час выбарчай кампаніі.
Кіраўніку дзяржавы даложана аб аб'ёмах фінансавання маючай адбыцца кампаніі, пытаннях арганізацыі правядзення масавых мерапрыемстваў у гэты перыяд і забеспячэння бяспекі людзей, працэсе фарміравання выбарчых камісій, пытаннях празрыстасці галасавання і падліку галасоў выбаршчыкаў, а таксама каго з міжнародных наглядальнікаў плануецца запрасіць.