Бел
Галоўная   /  Падзеі

Нарада па актуальных пытаннях

21 кастрычніка 2020 года
Нарада па актуальных пытаннях
глядзіце таксама: відэа
21 кастрычніка 2020 года
Нарада па актуальных пытаннях

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 21 кастрычніка нараду па актуальных пытаннях.

На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі Урада, Нацыянальнага сходу, Вярхоўнага Суда, Адміністрацыі Прэзідэнта, абласцей і горада Мінска, сілавых ведамстваў, Міністэрства аховы здароўя.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што трэба абмеркаваць тры блокі пытанняў: эканоміка і фінансы, палітычная сфера, грамадская бяспека.

"Традыцыйна сёння ў нас нарада па актуальных бягучых пытаннях. Тры блокі праблем або пытанняў, якія мы павінны разгледзець. Блок эканомікі і фінансаў, па якім даложыць Прэм'ер-міністр і прысутныя жадаючыя выступіць. Блок палітыкі, па якім выступіць Кіраўнік Адміністрацыі, тыя, хто захоча па гэтым пытанні выказаць сваё меркаванне або ўзняць нейкае пытанне, зробяць гэта. Трэцяя група пытанняў датычыцца грамадскай бяспекі, тут прысутнічаюць прадстаўнікі ўсіх сілавых структур, пачнём з Вакульчыка (Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Валерый Вакульчык. - Заўвага), і дапоўняць жадаючыя кіраўнікі сілавых структур", - акрэсліў тэматыку нарады Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што можа быць абмеркавана і праблематыка па-за названымі блокамі. "Як я разумею, Урад учора разгледзеў, магчыма, і прыняў рашэнне па перспектывах развіцця на наступны год і бюджэце наступнага года. А значыць, мы яшчэ сустрэнемся, магчыма, у лістападзе, пасля лістападаўскіх свят, і ўжо больш дэталёва разгледзім перспектыву наступнага года. А ў снежні, я лічу, мы вернемся да пытанняў падрыхтоўкі Усебеларускага народнага сходу, дзе вызначым задачы развіцця нашай краіны на пяцігодку. І там разгледзім ужо глабальныя пытанні развіцця нашай дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт.

Тэгі: Нарады
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь