Начальнікам Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі назначаны Андрэй Паўлючэнка

  • 1

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Андрэя Паўлючэнку начальнікам Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі, які да гэтага часу працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення ў гэтай структуры.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Андрэй Паўлючэнка з'яўляецца чалавекам вопытным, і яму ўласціва жалезная выканаўчасць. "Тут трэба браць прыклад. У нас гэтага не хапае не столькі ў Службе бяспекі, колькі ў іншых падраздзяленнях", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, выканаўчасць у цэлым з'яўляецца важнай якасцю, якая павінна быць уласціва стылю работы любога кіраўніка, не толькі ў сілавых структурах.

Што датычыцца работы Службы бяспекі Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтым пытанні не павінна быць ніякіх празмернасцей, асабліва ў час публічных мерапрыемстваў. "Калі вы пачынаеце дзесьці людзей залішне адштурхваць (зразумела, ахова, бяспека), але трэба ведаць, што кожны чалавек хоча бачыць свайго Прэзідэнта, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Трэба знаходзіць гэту сярэдзіну, вельмі акуратна, прафесійна працаваць. Служба навучылася гэта рабіць".