Начальнік Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і яго намеснік вызвалены ад пасад

    Начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Новікаў і яго намеснік Аляксандр Дуньковіч вызвалены ад займаемых пасад за непрыняцце мер па спыненні правапарушэнняў і фактаў карупцыі ў падведамных арганізацыях. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.