Музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта

    Падзяка Прэзідэнта Беларусі за вялікі ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, шматбаковую плённую дзейнасць па захаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне аб'яўлена ўстанове "Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны".

    Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 кастрычніка.