МУС упаўнаважана на правядзенне перагавораў па пытаннях забеспячэння роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 18 снежня адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы ад 24 студзеня 2006 года.

    Міністэрства ўнутраных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пратакола і яго падпісанне.