Шэраг грамадзян удастоены дзяржузнагарод

    Прэзідэнт Беларусі адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі за значны асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску 11 чалавек. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 верасня.

    Ордэна Айчыны III ступені ўдастоены старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька.

    Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, генерал-маёр міліцыі Аляксандр Барсукоў, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, генерал-маёр Ігар Буткевіч, начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, палкоўнік унутранай службы Уладзімір Рафальскі.

    Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель удастоены ордэна Дружбы народаў.

    Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня асацыяцыі "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь" Яўген Ворсін.

    Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Мінска Алег Жогла, начальнік упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў, намеснік міністра адукацыі Сяргей Руды, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама Віталіна Рудзікава, намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Мінскпрамбуд" Уладзімір Тарасевіч.