Медалём "За бездакорную службу" ўзнагароджаны ваеннаслужачыя, пракурорскія работнікі, супрацоўнікі ДФР

    Прэзідэнт Беларусі за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзіў медалём "За бездакорную службу" I, II, III ступені ваеннаслужачых, пракурорскіх работнікаў, супрацоўнікаў Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 снежня.

    У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" I ступені ўдастоены генерал-маёр Віктар Лісоўскі, палкоўнікі Андрэй Галаванаў, Аляксандр Дыса, Юрый Кузьмін, Сяргей Патапаў, Кірыл Чупрыс, Сяргей Шэўчык, а таксама палкоўнік медыцынскай службы Вячаслаў Карабач.