Медалём "За бездакорную службу" ўзнагароджаны супрацоўнікі Следчага камітэта, МНС, Дзяржкамітэта судовых экспертыз, мытных органаў

    За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў медалём "За бездакорную службу" I, II, III ступені супрацоўнікаў Следчага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, мытных органаў. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 ліпеня.

    У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" I ступені ўдастоены палкоўнікі юстыцыі Яўген Архірэеў, Вадзім Герасімёнак, Аляксандр Манееў, падпалкоўнік унутранай службы Сяргей Гутоўскі.