Медалём "За бездакорную службу" ўзнагароджаны супрацоўнікі мытні, МУС, органаў юстыцыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступені за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў супрацоўнікаў мытных органаў, Міністэрства ўнутраных спраў, органаў юстыцыі. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 верасня.

    У прыватнасці, медалём "За бездакорную службу" І ступені ўзнагароджаны палкоўнік Вячаслаў Тышкевіч, палкоўнікі міліцыі Антон Вількель, Сяргей Грышан, Аляксандр Далідовіч, Уладзімір Рыбак, Мікалай Тылец, Юрый Чайкоўскі, падпалкоўнікі міліцыі Андрэй Любімаў і Дзмітрый Мазанік.