Медалём "За бездакорную службу" ўзнагароджаны супрацоўнікі МУС, органаў пагранічнай службы, пракуратуры

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзіў медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступеней супрацоўнікаў МУС, органаў пагранічнай службы, пракурорскіх работнікаў. Адпаведны ўказ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 13 жніўня.

    У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" І ступені ўдастоены палкоўнікі Аляксандр Александронец і Уладзімір Гаўдур, палкоўнік міліцыі Віталь Бідзюра.