Медалём "За бездакорную службу" ўзнагароджаны супрацоўнікі ДФР КДК, Дзяржпагранкамітэта, мытных органаў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзіў медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступеней супрацоўнікаў Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, мытных органаў. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 мая.

    У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" І ступені ўдастоены палкоўнік фінансавай міліцыі Ігар Малашэвіч, генерал-маёр фінансавай міліцыі Ігар Маршалаў, палкоўнік фінансавай міліцыі Сяргей Сямак, падпалкоўнік Аляксандр Тамашоў.