Медаль у гонар 20-годдзя МНС засноўваецца ў Беларусі

    У Беларусі засноўваецца юбілейны медаль "20 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь". Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Медалём будуць узнагароджвацца работнікі і грамадзянскі персанал сістэмы МНС за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншыя асобы, у тым ліку замежныя грамадзяне, за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці ў сферах абароны насельніцтва і тэрыторый Беларусі ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны.

    Медаль вырабляецца з металу серабрыстага колеру. На правым баку - эмблема МНС, якую акружаюць беларускі арнамент і лаўровы вянок. На адваротным баку размешчана стужка з дэвізам ведамства - "Прафесіяналізм. Адвага. Гонар".

    Расходы на выраб медалёў і пасведчанняў да іх будуць выдзелены са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на ўтрыманне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.