Клаўдзіа Гуджэроці і Антоніа Паалучы ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны

    За значны асабісты ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны Апостальскі нунцый ва Украіне, Апостальскі нунцый у Беларусі (2011-2015 гады) Клаўдзіа Гуджэроці і дырэктар установы "Музеі Ватыкана" Антоніа Паалучы.

    Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 сакавіка.