Кіраўнікі рэгіянальных грамадскіх арганізацый беларусаў у Расіі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў кіраўнікоў рэгіянальных грамадскіх арганізацый беларусаў у Расіі медалём Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 кастрычніка.

    За значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне культурных і навуковых сувязей паміж Беларуссю і Расіяй медаля ўдастоены старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці" Любоў Адаскевіч і старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы" Аксана Солапава.