Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём "За працоўныя заслугі" кіраўнікоў раённых адміністрацый Мінска. Адпаведны Указ № 502 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 снежня.
За добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у грамадска-палітычнае жыццё Мінска гэтай узнагароды ўдастоены кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Валерый Вараніцкі, кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Сяргей Масляк і кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Дзмітрый Пятруша.
Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта за плённую працу, высокі прафесіяналізм, актыўную грамадска-палітычную дзейнасць аб'яўлена кіраўніку адміністрацыі Савецкага раёна Мінска Сяргею Хільману і кіраўніку адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы Дзмітрыю Шашку.