Кіраўнікі дзяржорганаў Беларусі ўзнагароджаны ордэнамі Пашаны і Айчыны III ступені

    Кіраўнікі дзяржорганаў Беларусі ўзнагароджаны ордэнамі Пашаны і Айчыны III ступені. Адпаведныя ўказы падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

    За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ордэна Айчыны III ступені ўдастоены Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык.

    Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны таксама Міністр абароны Юрый Жадобін і Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і ўмацаванне абараназдольнасці дзяржавы.

    Ордэнам Пашаны адзначаны памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў і Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.