Віншаванне Прэзідэнту Кыргызскай Рэспублікі Алмазбеку Атамбаеву

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Алмазбека Атамбаева з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці.

    Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што дружалюбныя беларуска-кыргызскія адносіны будуць набываць усё больш змястоўны і дынамічны характар, а Еўразійскі эканамічны саюз створыць якасна новыя ўмовы для ўсебаковага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў інтарэсах нашых народаў і краін.