Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі Рамзан Кадыраў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў

    Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі Рамзан Кадыраў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Чачэнскай Рэспублікай. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.