Каментарый да Указа № 471 ад 23 лістапада 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў Указ № 471 "Аб пытаннях фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу)".

    Нормы Указа накіраваны на рэалізацыю ініцыятыў па развіцці факторынгавых аперацый ва ўзаемным гандлі краін - членаў ЕАЭС, а таксама пры экспарце ў трэція краіны, зняцці бар'ераў па гэтых аперацыях у разліках пры імпарце, у першую чаргу прамежкавай прадукцыі (сыравіны) і паслуг.

    Такім чынам, ствараюцца ўмовы для пашырэння магчымасцей выкарыстання факторынгу як эфектыўнага інструмента фінансавання для прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, якія з'яўляюцца пастаўшчыкамі буйных прадпрыемстваў. Даўжнікі і крэдыторы атрымліваюць магчымасць больш гібка кіраваць сваімі фінансавымі патокамі. Акрамя таго, прыняцце ўказа дае магчымасць завяршаць знешнегандлёвыя аперацыі шляхам выканання банкам абавязацельстваў, што вынікаюць з дагавора факторынгу або факторынгавай аперацыі.

    Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.