Каментарый да Указа № 302 ад 24 жніўня 2017 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 жніўня падпісаў Указ № 302 "Аб абароце зброі".

    Дакумент прадугледжвае карэкціроўку заканадаўства ў адпаведнасці з ратыфікаваным Законам Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2017 года № 11-З міжурадавым Пагадненнем аб перамяшчэнні службовай і грамадзянскай зброі паміж дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

    Для развіцця паляўнічага турызму гэтым Пагадненнем спрошчаны парадак вывазу фізічнымі асобамі паляўнічай зброі ў краіны ЕАЭС на падставе дазвольнага дакумента на ўвоз, выдадзенага кампетэнтным органам дзяржавы, у якой будзе праводзіцца паляванне. Атрыманне дазвольнага дакумента на вываз такой зброі не патрабуецца. Гэта норма замацавана ва Указе.

    Уводзіцца таксама адзіная форма дазвольных дакументаў на перамяшчэнне службовай і грамадзянскай зброі паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС.