Каментарый да Указа № 319 ад 25 жніўня 2016 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 жніўня Указ, які ўносіць змяненні і дапаўненні ў асобныя Указы па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання ў мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з апошнімі змяненнямі Падатковага кодэкса.

    Дакумент таксама скарэкціраваў Палажэнне аб ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу на тэрыторыі Беларусі, якое было зацверджана Указам № 9 ад 10 студзеня 2005 года, у частцы прадастаўлення сваякам магчымасці звяртацца ў суд з заявай аб абмежаванні фізічнай асобы ў наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.

    Гэта новаўвядзенне абумоўлена тым, што многія ўдзельнікі азартных гульняў, маючы ігральную залежнасць, не могуць прымусіць сябе не наведваць такія ўстановы, што вядзе да цяжкага матэрыяльнага становішча іх блізкіх і разбурэння важнейшага сацыяльнага інстытута дзяржавы - сям'і.