Каментарый да Указа, які датычыцца дзейнасці арганізацый алкагольнай і піваварнай галін

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім уносяцца змяненне і дапаўненне ва Указ ад 8 кастрычніка 2014 года № 471 "Аб асаблівасцях дзейнасці арганізацый алкагольнай і піваварнай галін".

    Указам прадугледжваецца прадастаўленне з 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2018 года арганізацыям, якія вырабляюць алкагольную прадукцыю, слабаалкагольныя напіткі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту больш як 1,2 працэнта і менш як 7 працэнтаў (слабаалкагольныя натуральныя напіткі, іншыя слабаалкагольныя напіткі) і (або) піва, права на вызначэнне моманту фактычнай рэалізацыі (перадачы) падакцызных тавараў па меры іх адгрузкі або па меры іх аплаты для мэт вылічэння і выплаты сум акцызаў у бюджэт.