Каментарый да Указа аб стварэнні і дзейнасці ААТ "Агенцтва па кіраванні актывамі"

    Агенцтва па кіраванні актывамі ствараецца ў Беларусі. Адпаведны Указ "Аб стварэнні і дзейнасці адкрытага акцыянернага таварыства "Агенцтва па кіраванні актывамі" падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Гэты Указ дае магчымасць перадаваць праблемную запазычанасць банкаў па крэдытах устойліва неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый спецыялізаванай арганізацыі па рабоце з праблемнымі даўгамі гэтых прадпрыемстваў - ААТ "Агенцтва па кіраванні актывамі".

    Агенцтва надзелена паўнамоцтвамі па прадастаўленні адтэрміноўкі (растэрміноўкі) пагашэння асноўнага доўгу па перададзеных яму крэдытах.

    Рэалізацыя адпаведнага механізма дасць магчымасць "расчысціць" балансы крэдытуючых банкаў і вызваліць крыніцы для крэдытавання плацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый.