Каментарый да Указа № 92 ад 28 лютага 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 92 аб стварэнні Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду.

    Стварэнне новай установы абумоўлена неабходнасцю забяспечыць незалежнасць органаў дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду ад суб'ектаў гаспадарання (энерга- і газазабеспячальных арганізацый). Таксама з яе з'яўленнем будуць падзелены функцыі кіравання вытворча-гаспадарчай і нагляднай дзейнасцю энерга- і газазабеспячальных арганізацый.

    Указ накіраваны на захаванне нагляду за ўстойлівай работай аб'яднанай энергетычнай сістэмы Беларусі, забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя людзей, устойлівае функцыянаванне энергетычнага і газавыкарыстальнага абсталявання, сетак энерга- і газазабеспячэння.