Каментарый да Указа № 90 ад 20 лютага 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 20 лютага падпісаў Указ № 90, які прыпыняе да 1 чэрвеня 2015 года дзеянне Указа ад 9 лютага 2015 года № 48 "Аб мерах па забеспячэнні дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў".

    Дакумент уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 13 лютага 2015 года.