Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Каментарый да Указа № 69 ад 7 сакавіка 2017 г.

7 сакавіка 2017 года
У Беларусі ўрэгуляваны пытанні будаўніцтва аб'ектаў сельгаспрызначэння гаспадарчым спосабам. Адпаведны Указ № 69, якім уносяцца змяненні ва Указ ад 14 студзеня 2014 года № 26 "Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці", Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 сакавіка.

Дакумент прыняты ў мэтах зніжэння кошту і тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння ўласнымі сіламі (дазваляецца будаўніцтва без атрымання ва ўстаноўленым парадку атэстатаў адпаведнасці і кваліфікацыйных атэстатаў, а таксама распрацоўка перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі ў форме задання на праектаванне).

Так, выкананне будаўніча-мантажных і іншых спецыяльных работ, у прыватнасці работ па ўладкаванні саманясучых сцен і перагародак, аддзелачных работ, работ па добраўпарадкаванні, запаўненні праёмаў і іншыя работы, пры будаўніцтве сельскагаспадарчых аб'ектаў другога - чацвёртага класаў складанасці гаспадарчым спосабам будзе ажыццяўляцца сельскагаспадарчымі арганізацыямі без распрацоўкі перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі і без наяўнасці атэстатаў адпаведнасці, што выдаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, а таксама без наяўнасці атэставаных спецыялістаў.

Указ забяспечыць стварэнне прававых падстаў для практычнага ўкаранення вопыту будаўніцтва аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння гаспадарчым спосабам і дасць магчымасць сельскагаспадарчым арганізацыям уласнымі сіламі праводзіць агульнабудаўнічыя работы, якія не ўплываюць на бяспеку эксплуатацыі аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння, што значна скароціць кошт узводзімых аб'ектаў без пагаршэння якасці работ і тэрміны здачы такіх аб'ектаў у эксплуатацыю.

Саветам Міністраў у двухмесячны тэрмін будуць унесены змяненні ў адпаведныя нарматыўныя прававыя акты.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь