Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Каментарый да Указа № 67 ад 15 лютага 2018 г.

16 лютага 2018 года
Транспартныя сродкі экалагічнага класа 6 вызваляюцца ў 2018 годзе ад выплаты ўтылізацыйнага збору пры ўвозе ў Беларусь і змяшчэнні пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Адпаведны Указ № 67 "Аб мерах па развіцці міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў" падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Да гэтай катэгорыі транспартных сродкаў адносяцца цягачы седлавыя 2018 года выпуску з поўнай масай звыш 12 т, але не большай за 20 т, а таксама маторны транспарт 2018 года выпуску для перавозкі грузаў з поўнай масай звыш 20 т, але не большай за 50 т.

Гэта рашэнне дасць магчымасць стварыць умовы для развіцця міжнародных перавозак грузаў айчыннымі аўтаперавозчыкамі.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь