Каментарый да Указа № 650 ад 30 снежня 2014 г.

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 30 снежня 2014 года падпісаў Указ № 650 "Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года".

    Спецыяльнымі прэміямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны дзеячы культуры і мастацтва, педагогі, аўтарскія калектывы, установы культуры за значныя дасягненні ў галіне харэаграфічнага і манументальнага мастацтва, кінавідэамастацтва, рэстаўрацыі і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей, народных рамёстваў, музейнай справы, выхавання таленавітай моладзі.

    Прэмія прысуджана ансамблю песні і танца "Медуніца" Магілёўскай абласной філармоніі, які ўнёс значны ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнай беларускай музычнай культуры, за актыўную канцэртную дзейнасць.

    Аўтарскі калектыў тэлеканала "Сталічнае тэлебачанне" ў складзе дырэктара дырэкцыі спецыяльных праектаў Аляксея Адашкіна, карэспандэнта спецыяльнай службы карэспандэнтаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання Вольгі Макей удастоены прэміі за стварэнне цыкла дакументальных фільмаў "Шай-бу! Shai-BY!..".

    Аўтарскі калектыў у складзе супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алены Боганевай і Тамары Варфаламеевай, педагога Цэнтра дадатковай адукацыі "Ветразь" Кастрычніцкага раёна г.Мінска Мікалая Козенкі ўзнагароджваецца прэміяй за падрыхтоўку фундаментальнага навуковага 6-томнага выдання "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў".

    Узнагароды ўдастоены таксама аўтарскі калектыў у складзе дацэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Людмілы Дамнянковай, дырэктара творча-эксперыментальнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "ГУДАРТ" Пятра Лабковіча, супрацоўніка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Барыса Лазукі - за вялікую навуковую і творчую работу па адраджэнні традыцый нацыянальнай культуры і асабісты ўклад у стварэнне экспазіцыі Музея гісторыі слуцкіх паясоў у г.Магілёве Мінскай вобласці.

    Прэміі ўдастоены і калектыў мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" за вялікі ўклад у захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і стварэнне новай экспазіцыі ў паўднёва-ўсходняй казарме Цытадэлі Брэсцкай крэпасці "Музей вайны - тэрыторыя міру".

    Калектыў Творчых майстэрняў "Цэнтра сучасных мастацтваў" узнагароджаны за вялікі ўклад у прапаганду сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі і арганізацыю значных выставачных праектаў.

    Гэтай узнагароды ўдастоены таксама калектыў Неглюбскага сельскага цэнтра ткацтва Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці за значныя дасягненні ў справе адраджэння і развіцця народных рамёстваў, захаванне і папулярызацыю традыцыйных тэхналогій вытворчасці неглюбскіх ручнікоў.

    Прэмія прысуджана галоўнаму спецыялісту прадпрыемства "Мінская спадчына" Сяргею Багласаву за значны асабісты ўклад у рэстаўрацыю і аднаўленне гісторыка-культурнага комплексу плошчы Свабоды з прылеглай забудовай у г.Мінску.

    Сярод узнагароджаных - мастак-скульптар, член Беларускага саюза мастакоў Сяргей Бандарэнка, які ўдастоены прэміі за вялікі ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва і стварэнне высокамастацкіх твораў манументальнай і станковай скульптуры.

    Прэміі ўдастоены таксама прафесар кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Ганчарук за вялікі асабісты ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва Беларусі і выхаванне таленавітай моладзі.

    Прыняцце Указа з'яўляецца яркім сведчаннем пастаяннай увагі дзяржавы да пытанняў развіцця беларускай культуры і мастацтва.-0-