Каментарый да Указа № 58 ад 18 лютага 2020 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лютага падпісаў Указ № 58 аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў.

    Дакументам замацаваны шэраг новых норм, якія дазволяць сістэматызаваць працэдуру фарміравання студэнцкіх атрадаў, павысяць эфектыўнасць іх дзейнасці, узмоцняць арганізацыйную і метадычную падтрымку студатрадаўскага руху з боку зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

    У прыватнасці, ва ўказе канкрэтызавана паняцце "студэнцкі атрад", вызначаецца ўзрост маладых грамадзян, якія могуць ажыццяўляць працоўную дзейнасць у складзе студатрадаў, - ад 14 да 31 года. Замацоўваецца магчымасць сумяшчаць вучэбную і вытворчую практыкі з работай у студэнцкім атрадзе пры ўмове яе адпаведнасці спецыяльнасці навучэнца. Студэнцкім атрадам таксама прадастаўляецца права ажыццяўляць дзейнасць круглы год, калі яна не перашкаджае адукацыйнаму працэсу.

    Акрамя таго, указам прадугледжваецца надзяленне ЦК ГА "БРСМ" правам далейшага размеркавання паміж накіроўваючымі арганізацыямі сродкаў, што паступілі на яго разліковы рахунак у выніку вызвалення прымаючых студэнцкія атрады арганізацый ад выплаты абавязковых страхавых узносаў (пенсійнае страхаванне).