Каментарый да Указа № 561 аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў. Адпаведны Указ № 561 аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь Кіраўнік дзяржавы падпісаў 3 снежня.

    Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены ордэнаў і медалёў, ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, значны асабісты ўклад у развіццё навуковай дзейнасці, грамадзянскай авіяцыі, сродкаў сувязі, сферы аховы здароўя, а таксама адукацыі, культуры і спорту.

    Так, ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны камандзір 382-га асобнага гвардзейскага мабільнага батальёна 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады Узброеных Сіл Сяргей Сухавіла.

    Ордэна Пашаны ўдастоены трэнер-выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Анатоль Лабачоў.

    Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Васіль Старычонак.

    Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" прысвоена дырэктару Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Вользе Алейнікавай, ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" - вядучаму майстру сцэны Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі - Міхаілу Мятліцкаму.